Турцыя паўдзельнічае ў пасляваенным аднаўленні Украіны



Турцыя прыме ўдзел у пасляваенным аднаўленні Украіны. Адпаведнае пагадненне было падпісана 18 жніўня ў Львове міністрам інфраструктуры Украіны Аляксандрам Кубраковым і міністрам гандлю Турцыі Мехметам Мушам.

Фота: president.gov.ua

Падпісанне адбылося ў прысутнасці прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і яго турэцкага калегі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, паведамляе «Анадолу».

Згодна з мемарандумам, у бліжэйшы час будзе створана сумесная рабочая група па пытаннях аднаўлення, якая будзе прапрацоўваць механізмы прыцягнення турэцкіх інвестыцый і развіваць праекты для супрацоўніцтва.

reform.by

Array