Памяці Змітра Іваноўскага



65 год таму ў Гудзевічах нарадзіўся Зміцер Іваноўскі, беларускі нацыяналіст, мастак, палітычны і грамадскі дзеяч. На жаль, яго ня стала ў снежні 2013 году.

Фота: bialczynski.pl

Ягоная дзейнасць глыбака павязана з Гародняй, пра гэта згадваюць людзі, жыццёвы Кон якіх перасёкся з ягоным:

-Адданы сваёй справе чалавек. Чалавек высокай нацыянальнай годнасці, які ставіў інтарэсы Бацькаўшчыны вышэй за ўсё. Ён ахвяраваў усім, чым мог ахвяраваць, сваім здароўем, пакутуючы ў вязніцах, ён многа разоў станавіўся на абарону нямоглых. Выступаў за абарону правоў людзей, асабліва прадпрымальнікаў. Ён рабіў усё магчымае для таго, каб над намі зноў залунаў бел-чырвона-белы сцяг і расцуглялі Пагоню.

-Быў такі перыяд у яго жыцці, калі яго моцна збілі ў засценках КДБ. І фактычна яны скарацілі яму жыццё. Дзякуй Богу, былі людзі, якія выцягнулі яго з гэтага. Я асабліва любіў яго карціны, якія былі намаляваныя па тэме прыроды. Любіў карціны, дзе ён маляваў кветкі. Акрамя гераічных палотнаў, у яго выдатна атрымліваліся кветкі. Калі падыдзеш да карціны, адарвацца ад яе проста было немагчыма.

Фота выдавецкай ініцыятывы „Гарадзенская бібліятэка”

Згадваецца наша знакамітая акцыя, якую мы зладзілі, здаецца, у 2001 годзе. У чарговыя круглыя ўгодкі, калі была знішчана Фара Вітаўта. І мы на тым месцы ўсталявалі памятны крыж. Рабілі мы гэта па-партызанску, уначы. А на ранку ўся Гародня пабачыла гэты крыж. І гэта натуральна, бо тут быў касцёл, намоленае месца, першыя гарадзенскія каталіцкія могілкі. Крыж прастаяў некалькі дзён, і яго было добра бачна, таму што была восень, лістоў на дрэвах не было. Але пасля ўлада падагнала грузавік, і крыж вывернулі і звезлі ў невядомым накірунку. Узгадваецца яшчэ адзін Дзімін твор – “Фара Вітаўта. Хвіліна да выбуху”. Ён з гэтым творам стаяў ля ўваходу ў Фарны касцёл, каб паказаць яго людзям. Да яго чапляліся міліцыянты. А людзі баранаілі яго. Калі казаць пра ягоную палітычную дзейнасць, то мы можам узгадаць шматлікія ягоныя адсідкі за гарадзенскіх прадпрымальнікаў. Калі яго, натуральна, цкавалі, садзілі на суткі амаль што бесперастанна.

Фота выдавецкай ініцыятывы „Гарадзенская бібліятэка”

Калі у Гародні быў створаны «Малады Фронт», то ён запісаўся туды, хаця ўзростам не пасаваў. Гэтым гарачым, адданым нацыянальным каштоўнасцям, праўдзе, справядлівасці чалавекам ён запомніўся людзям, якія праз столькі гадоў памятаюць яго. На жаль, лёс багатай калекцыі ўласных карцінаў Змітра Іваноўскага аказаўся драматычным. Ён заслугоўваў таго, каб яго творы былі захаваныя ў адмысловай галерэі.

Фота: Наша Ніва

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

З успамінаў Алеся Белакоза: “Гэ­та бы­ло яшчэ пры са­вец­кай ула­дзе. Пры­еха­ла з Поль­шчы мі­ністр куль­ту­ры і па­пра­сі­ла, каб па­зна­ё­мі­лі яе з твор­час­цю пра­фе­сій­ных мас­та­коў. Бы­ла і на вы­ста­ве пра­фе­сій­ных мас­та­коў, і ў май­стэр­нях. Тво­ры гэ­тых ква­лі­фі­ка­ва­ных май­строў ёй не спа­да­ба­лі­ся. Та­ды яна па­пра­сі­ла, каб да­лі маг­чы­масць на­ве­даць май­стэр­ні са­ма­дзей­ных мас­та­коў. Пра­цы Іва­ноў­ска­га так за­ха­пі­лі яе, што для поль­ска­га Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры яна ку­пі­ла ад­ра­зу тры аб­ра­зы. Па­пра­сі­ла, каб Дзі­ма рых­та­ваў­ся да вы­ста­вы сва­іх кар­цін у Вар­ша­ве”.

Беларускае Радыё Рацыя