Удзельніку гомельскіх акцый пратэсту прысудзілі тры гады
Рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў працягваюцца.

Суд Цэнтральнага раёнe Гомеля вынес прысуд Міхаілу Зубкову, якога абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў гвалце над супрацоўнікамі міліцыі.
Праваабаронцы паведамляюць, што летась у верасні Зубкоў удзельнічаў у маршы ў Гомелі. Мужчыну затрымаў АМАП. 15 дзён ён правёў у ІЧУ.
Больш да Зубкова прэтэнзій з боку міліцыі не было, сцвярджаюць сваякі. Аднак, калі Міхась паехаў на працу ў Маскву, яго зноў затрымалі. У выніку Міхаілу Зубкову прысудзілі 3 гады калоніі агульнага рэжыму.