Літва заклікае сказаць „выразнае „не” расейскім і беларускім турыстам”



„Разам мы мусім знайсці сумеснае і эфектыўнае рашэнне, каб зрабіць забарону на выдачу віз максімальна эфектыўнай. І яно павінна ўключаць неадкладнае выразнае „не” расейскім і беларускім турыстам; адкліканне ўжо выдадзеных доўгатэрміновых шматразовых віз, прынамсі, да заканчэння вайны; і сталы прыём тых, хто шукае прытулак – а не еўрапейскі адпачынак”, – пра гэта заявіў міністр замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс у артыкуле для выдання Politiko.

 Фота: IMAGO/Janine Schmitz/photothek.de/globallookpress.com

Ландсбергіс нагадаў, што Літва яшчэ 10 сакавіка прыняла рашэнне выдаваць візы грамадзянам Расеі і Беларусі толькі з гуманітарных меркаванняў. Але яны працягваюць уязджаць у краіны Балтыі — альбо з выдадзенымі раней шматразовымі візамі, альбо з візамі, выдадзенымі іншымі краінамі ЕЗ.

Між тым Ландсбергіс таксама адзначыў, што пошук сумеснага рашэння па гэтым пытанні можа выклікаць раскол паміж тымі краінамі ЕЗ, якія перасталі ўжо выдаваць турыстычныя візы, і тымі, хто працягвае гэта рабіць.

Нагадаем, зараз выдачу віз расіянам ужо спынілі Чэхія, Эстонія, Латвія і Літва.

Array