Затрымалі мужчыну, які запусціў салют у Менску 9 жніўня
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым менчуком, які запусціў салют у гонар гадавіны выбараў.

Аўтары сцвярджаюць, што затрыманага завуць Дзяніс Раманчук і што разам з ім затрымалі ягоную жонку. На так званым «пакаяльным» відэа Раманчук кажа, што 9 жніўня ў 23.34 запусціў салют на вуліцы Шугаева.
Гэта здымала яго жонка, а кадры прапанавала апублікаваць некалькім тэлеграм-каналам.
Крыніца: @mediazona_by