ЗША аб’явілі пра новы пакет ваеннай дапамогі Украіне. Яго агульная сума складае 775 мільёнаў даляраў
У Пентагоне заявілі, што ў пакеце будуць боепрыпасы для амерыканскіх рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS, 15 беспілотнікаў Sky Eagle (разведвальныя дроны), ракеты Harm (іх выкарыстоўваюць для барацьбы з радарамі), супрацьтанкавыя комплексы TOW, а таксама тысяча Javelin і 16 гаўбіц калібра 105 мм, 36 тысяч снарадаў да іх.

Адзначаецца, што ЗША перададуць ужо другую партыю HARM. На працягу 2-3 месяцаў Украіна атрымае ЗРК NASAMS.
З 24 лютага ЗША накіравалі ваенную дапамогу Украіне ужо на 10,6 млрд даляраў.
Array