Як для беларускіх, так і для ўкраінскіх дзяцей у Варшаве дзейнічаюць Беларускія сустрэчы Kupalinka
Яны былі заснаваныя роўна два гады таму – пасля падзеяў 2020 году, – распавяла тэлевядучая, журналістка, адная з галоўных арганізатарак Вольга Гардзейчык–Мазярская:
– З часоў вайны, калі таксама пачалі прыязджаць у вялікай колькасці, то паколькі я працую ў гарадской мэрыі ў аддзеле па справах іншаземцаў, мы адразу абвесцілі агульную ўлётку, што Купалінка гатовая атрымаць украінскіх дзетак. І яны да нас прыходзілі настолькі масава, што мы хуценька зрабілі асобную ўкраінскую групу, у нас адразу знайшліся выкладчыкі. Таксама мы супрацоўнічаем з выдатнымі харэографамі і рэжысёрамі з Украіны, якія цяпер вядуць сваю групу ў межах Купалінкі.

«Беларускія сустрэчы – гэта – тэатральныя заняткі для дзетак у нацыянальным рэчышчы, спеўныя сустрэчы для дарослых, дзе беларуская песня дапамагае ўтрымаць веру і надзею, а кантакты з землякамі даюць сілу і радасць, дапамога ў адаптацыі, працаўладкаванні і інтэграцыі беларусаў у Польшчы» – так пра сябе распавядаюць самі прадстаўнікі Купалінкі.
Беларускае Радыё Рацыя