Завяршыліся ўрачыстасці на Святой гары Грабарцы з нагоды свята Перамянення Гасподняга



Галоўная літургія прайшла ў пятніцу, 19 жніўня, пры палявым алтары з удзелам галавы польскай аўтакафельнай царквы, мітрапаліта Савы і іерархаў з усёй Польшчы, а таксама з-за мяжы. Таксама былі прадстаўнікі дзяржаўных і мясцовых уладаў, каталіцкага касцёла і форменных службаў. А самае галоўнае – сотні вернікаў і пілігрымаў, агулам, паводле падлікаў паліцыі, каля васьмі тысяч чалавек.

Фота: Польскае Радыё

Сёлетнія ўрачыстасці на Святой гары Грабарцы мелі юбілейны характар, паколькі манастыр святых Марыі і Марты дзейнічае тут ужо 75 гадоў. З гэтай нагоды адкрылася выстава, прысвечаная гісторыі манастыра.