Анонс праграмы „Мы бачым”: Кіберпартызаны
Нягледзячы на ўсю працу арганізацый і рухаў, скіраваных на вызваленне Беларусі ад дыктатуры, арышты ў краіне працягваюцца. Аднак паменшыць колькасць падстаў для затрымання, можна кожны. Як гэта зрабіць, патлумачыла прадстаўніца “Кіберпартызан” Юльяна Шэметавец.

Пра іншую працу “Кіберпартызан”, а таксама сваё бачанне сітуацыі ў Беларусі Юльяна Шэметавец распавядзе ў праграме “Мы бачым” у нядзелю, 21-га ліпеня, на радыё “Рацыя”. Далучайцеся!
Беларускае Радыё Рацыя