У Гародні трэці месяц працягваецца разгляд «справы Аўтуховіча»
Працэс ідзе ў будынку турмы № 1, яго вядзе суддзя абласнога суду Максім Філатаў. Цяпер вывучаюць матэрыялы справы, якія складаюць больш за 65 тамоў — на дадзены момант вывучана палова з іх.

Усіх фігурантаў абвінавачваюць агулам па 15 артыкулах Крымінальнага кодэкса. На лаве падсудных знаходзяцца Мікалай Аўтуховіч, святар Сяргей Рэзановіч, ягоная жонка Любоў і сын Павел, пенсіянерка Галіна Дзербыш, баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар, актывістка Вольга Маёрава, пенсіянерка Ірына Мельхер і яе сын Антон, а таксама Ірына Гарачкіна, Віктар Снегур і Павел Сава.
Праваабаронцы прызналі восем з іх палітвязнямі. Аўтуховіч у іх лік не ўваходзіць. Мікалай трымаў галадоўку звыш 20 дзён.