Ігара Банцара не выпусцілі пасля 15 сутак у ізалятары на Акрэсціна



Гарадзенскага музыку Ігара Банцара не выпусцілі пасля 15 сутак у ізалятары на Акрэсціна.

Фота: hrodna.life

Пра гэта Свабодзе паведамілі ягоныя сваякі. Яны лічаць, «задача ў сістэмы — пераканаць Ігара не заставацца ў Беларусі». Банцар раней неаднойчы заяўляў, што з’язджаць з Беларусі не хоча, дзеля таго, каб застацца, ён гатовы сядзець у турме.

На якой падставе Банцар застаецца за кратамі, невядома.