Боінг турэцкіх авіяліній здзейсніў незапланаваную пасадку ў Менску



Уначы на 20 жніўня самалёт Turkish Airlines, які выконваў рэйс з Анкары ў Маскву, падаў сігнал пра тэхнічныя праблемы.

У 1:38 борт здзейсніў незапланаваную пасадку ў аэрапорце Менска. Адзін з пасажыраў звязаўся са сваяком і расказаў, што на борце адбылося ўзгаранне, таму яны селі ў Менску. Таксама ён кажа, што падменнага борта не будзе, і пасажыры самі павінны набыць квіткі ў пункт прызначэння.

Падобная сітуацыя з турэцкім самалётам ужо здаралася 28 траўня, заўважае авіяцыйны канал „ОтВинта”. Тады борт Turkish Airlines пайшоў на Вільню праз тэхнічную няспраўнасць пасля некалькіх колаў у паветранай прасторы Беларусі.