У Воранаве выйшаў зборнік вершаў настаўнікаў і вучняў



У Канвелішскім навучальна-педагагічным комплексе Воранаўскага раёна адбылася прэзентацыя зборніка вершаў настаўнікаў і вучняў дадзенага раёна “Воранаўшчына лірычная”.

У выданне ўвайшлі філасофскія, лірычныя і патрыятычныя вершы паэтаў-аматараў Воранаўшчыны. Кніга належыць да серыі “Мая “Воранаўшчына”, якая сёлета  была заснавана ў гэтым раёне.

У цесным сяброўскім коле цёпла і хораша прэзентавалі “Воранаўшчыну лірычную”. Радасць стварэння ўнікальнай для Воранаўскай зямлі кнігі раздзялілі ўсе прысутныя. Са сваім творчым шляхам і вершамі слухачоў пазнаёмілі педагогі Наталля Якжык, Валянціна Коцік, Ірэна Казлоўская, Люцыя Нос, Рамуальд Бень, Надзея Адамчык, Яніна Пратасевіч і навучэнцы Даніла Трахімчык, Паліна Станкевіч і Сандра Сварабовіч, а таксама гарадзенскія студэнты, сярод якіх былі выхадцы з Воранаўскага раёна — Кацярына Някрэвіч і Ангеліна Янкелайць.

Беларускае Радыё Рацыя