Беларусы сталі часцей трапляцца ў пасткі кібер-махляроў



Беларусы сталі часцей трапляцца ў пасткі кібер-махляроў спрабуючы праз інтэрнэт-крамы набыць тавар ці наадварот прадаць непатрэбную ім рэч. За палову жніўня такімі ахвярамі сталі 15 чалавек, агулам яны згубілі 70 тысячаў рублёў.

“Галоўнае правіла пры набыцці ці продажы ў сеціве – здзейсняць аперацыі толькі на правераных сайтах”, – адзначае прадстаўнік Асацыяцыі беларускіх банкаў Валеры Грышчэня:

Усе сайты аб’яваў, крамы папярэджваюць, што калі вы размаўляеце з прадаўцом, то вы з ім размаўляеце толькі на гэтай пляцоўцы, нікуды ў бок не сыходзьце. Бо вы абавязкова трапіце на які-небудзь фішангавы сайт, дзе вы ўвядзеце свае дадзеныя і вашыя грошы проста знікнуць. Прызнакі таго, што не гандлюючыся, не цікавячыся таварам, адразу бярэ. На аддавайце грошы пакуль не атрымаеце тавар ці наадварот. Усё рабіце ўнутры сэрвісу. Банкі не кампенсуюць ніякія страты, што вы самі аддалі ў рукі махлярам.

Але ёсць выпадкі, калі грамадзяне адразу трапляюць на падстаўныя – фішангавыя – сайты. Яны цалкам аднатыпныя з сапраўднымі і адрозненне магчыма знайсці толькі ў адрасе сайта.

Беларускае Радыё Рацыя