У Бабруйску судзяць блогера Андрэя Бяляўскага



У Бабруйску ў закрытым рэжыме судзяць TikTok-блогера Андрэя Бяляўскага. Яго вінавацяць у абразе Лукашэнкі, паведамляе „Вясна”.

Справу разглядае суддзя Антон Дудаль. Інфармацыя пра затрыманне аўтара праекту „У меня вопрос” з’явілася ў канцы красавіка. Вядома, што Андрэй Бяляўскі мае канал з такой назвай і на YouTube. Андрэя затрымалі проста на працы, у ягонай уласнай роварнай краме „Вэласпортмайстар”.

Разам з Бяляўскім забралі і ягонага непаўналетняга сына. Потым сына адпусцілі, аддалі бабулі з дзядулем. Пасьля затрымання супрацоўнкі ГУБАЗіКу захапілі акаўнт Бяляўскага ў TikTok. Блогера ўтрымліваюць у бабруйскім СІЗА-5.