Палітвязню Паўлу Белавусу споўнілася 35



Палітвязню, заснавальніку Symbal.by Паўлу Белавусу споўнілася 35 гадоў.

У 2011 годзе Павел разам з паплечнікам адкрыў «Арт Сядзібу» — арганізацыю, якая ладзіла лекцыі і забаўляльныя мерапрыемствы. А праз тры гады — краму Symbal.by, якая прадавала вышыванкі і сувеніры з «Пагоняй».

У 2020-м Павел запусціў таксама кампанію «Годна», каб прасоўваць нацыянальную ідэю. У яе рамках запісвалі анлайн-канцэрты, гістарычныя лекцыі, інтэлектуальна-забаўляльныя шоу па-беларуску.

Белавус быў затрыманы 15 лістапада 2021 года. Яму некалькі разоў давалі суткі, у выніку на свабоду ён так і не выйшаў. Вязню пагражае да 15 гадоў турмы.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. Індэкс 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Беларускае Радыё Рацыя