Чарговы прысуд па «справе Зельцара»



Рэпрэсіі ў Беларусі. У Гомельскім абласным судзе адбыўся чарговы працэс за каментары ў сацыяльных сетках пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцара. Пра гэта піша ПЦ «Вясна».

Судзілі 31-гадовага палітвязня Аляксея Качанава па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады і распальванне іншай сацыяльнай варожасці. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.

У выніку суддзя Вячаслаў Калюка асудзіў палітвязня да году і чатырох месяцаў калоніі. Палітвязень ужо адбыў гэты тэрмін падчас следства. Таму пасля прысуду Аляксея выпусцілі з залі суду.

Беларускае Радыё Рацыя