Магілёўская пенсіянерка памерла ад укусу змяі



У Магілёўскай вобласці напрыканцы чэрвеня ў морг прывезлі труп 80-гадовай жанчыны, якая памерла на лецішчы. Як высветлілася, жанчына памерла ад укусу змяі, піша „Медицинский вестник”.

Паведамляецца, што жанчына працавала ў сябе ў гародзе. Праз нейкі час яна прыбегла да суседкі, сказаўшы, што яе ўкусіла нейкая казурка. Потым жанчына захрыпела, пасінела, легла на ложак і памерла. Хуткая дапамога канстатавала смерць. Пры візуальным аглядзе ў яе знайшлі толькі невялікую ранку на назе. Экспертыза пацвердзіла, што смерць наступіла ад змяінага ўкусу.

Беларускае Радыё Рацыя