Музыка Ігар Банцэр засуджаны да новых 15 сутак арышту



22 жніўня ў Цэнтральным судзе Менска прайшоў другі судовы працэс над Ігарам Банцэрам па артыкуле 19.11 КаАП „Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць”.

Ігар Банцэр меў выйсці на волю 19 жніўня пасля 15-ці сутак арышту. Але стала вядома, што яго перазатрымалі ў дзень вызвалення па новай адміністрацыйнай справе. Выходныя ён правёў у ЦІПе ў чаканні чарговага суда.