Прэзідэнт Польшчы выступіў за дэмантаж „Паўночнага патока-2”
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які прыбыў у аўторак у Кіеў па запрашэнні прэзідэнта Зяленскага, выступіў за дэмантаж расейскага газаправода „Паўночны паток – 2”.

„Нельга вяртацца да звычайнага бізнесу з Расеяй, калі Расея ваюе супраць Украіны, нападае, акупуе законныя, міжнародна прызнаныя граніцы Украіны, яе тэрыторыі. Змяненне палітыкі на Захадзе – гэта не проста поўнае спыненне “Паўночнага патоку – 2”, але таксама яго ліквідацыя і дэмантаж”, – заявіў польскі лідар падчас саміту „Крымскай платформы”. У сваёй прамове прэзідэнт Дуда некалькі разоў падкрэсліў, што Крым – гэта Україна.
Дыпламатычная ініцыятыва “Крымская платформа” стартавала год таму дзеля стварэння кааліцыі дзяржаў у падтрымку вызвалення анэксаванага Крыма.
Array