Руфіна Базлава: Адчуванні вельмі змешаныя
Уладзімір Зяленскі выступіў 22 жніўня падчас свайго відэазвароту ў вышыванцы ад беларускай мастачкі Руфіны Базлавай.

Для Руфіны гэта быў нечаканы момант і змешаныя адчуванні:
– З аднаго боку гонар. Неверагодна, Прэзідэнт Украіны, які, як кажуць Прэзідэнт усяго свету, чалавек, якім ганарацца шматлікія людзі, узяў і надзеў на сябе вышыванкі беларускай мастачкі ў той сітуацыі, калі з беларускай тэрыторыі ляцяць ракеты на Украіну.
Па словах мастачкі другое адчуванне – гэта гонар за Беларусь:
– І ў моманце, калі Прэзідэнт Украіны надзяе на свае грудзі арнаменты беларускай мастачкі, я асабіста адчула, што ён давярае беларусам. Таму што я амаль упэўненая, што ён ведае, што гэтыя арнаменты былі зробленыя беларускай мастачкай.
Мастачка пасля падзеяў 2020 года робіць у «вышываначным стылі» вобразы пратэстаў і адзін з гэтых сюжэтаў быў на Зяленскім падчас выступу.

Беларускае Радыё Рацыя