Гісторык Яўген Дудкін: Мусім зрабіць працу над памылкамі
31 год таму Беларусь стала незалежнай. 25 жніўня 1991 года Дэкларацыі Незалежнасці, прынятай 27 ліпеня 90 года, была нададзена сіла канстытуцыйнага закону.

Беларусь атрымала палітычную і эканамічную самастойнасць. Але дапушчаныя памылкі пасля прывялі да сённяшняй трагічнай сітуацыі, калі незалежнай Беларусь засталася толькі дэ-юрэ, кажа гісторык-дактарант Яўген Дудкін:
– Незалежнасцю канешне скарысталіся. Таму што сёння наша краіна фармальна незалежная. Але я хацеў бы звярнуць увагу на тыя рашэнні, якія прымалі дэпутаты вярхоўнага савету. Яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў дэпутаты, якіх абралі пры савецкай уладзе галасавалі за ўваход у вайсковы саюз з Расеяй. Такім чынам яны фактычна ўжо тады схілялі Беларусь да залежнасці, і абмяжоўвалі незалежнасць.
Цалкам слухайце ў далучаным файле:
Паводле Яўгена Дудкіна, калі апазіцыя не навучыцца дамаўляцца, як гэта калісmці зрабіў Пілсудскі, незалежнасць Беларусі, якую захапіў расейскі стаўленік Лукашэнка, знаходзіцца пад пагрозай.
Беларускае Радыё Рацыя
Array