У Віцебску затрымалі актывіста Барыса Хамайду



Ён адмовіўся зняць медальён з „Пагоняй”. 25 жніўня Хамайда прыйшоў у суд, каб падтрымаць журналістку Таццяну Мацвееву, якую судзілі па абвінавачанні ў несанкцыянаваным пікетаванні.

Як стала вядома БАЖ, каля паста дзяжурнага Хамайду спыніў супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Уладзіслаў Шышкавец — той самы, што склаў адміністрацыйны пратакол на журналістку. Шышкавец выклікаў службовую машыну, і актывіста павезлі ў пастарунак.

На волю Барыс Хамайда так і не выйшаў. Ягоны мабільны тэлефон адключаны. Актывіст не мае сям’і, а паведамляць нешта староннім людзям у міліцыі адмаўляюцца.