Па ўсёй Беларусі, за выключэннем Браслаўскага раёна, ўведзена поўная забарона на наведванне лясоў
Старэйшыя леснякі ўзгадваюць, што аналагічная сітуацыя склалася ў жніўні 1992 года, калі лясы стаялі такім ж сухімі і тады па краіне пайшлі буйныя пажары, выгаралі нават цэлыя вёскі. Каб не дапусціць трагедыю трыццаці гадовай даўніны, супрацоўнікі лясгасаў і ратавальнікі знаходзяцца ў баявой гатоўнасці.

Галоўнае, каб адказнасць праяўлялі людзі і не дапускалі аніякіх адкрытых вогнішчаў на прыродзе, – адзначае ратавальнік Аляксей Нагорны:
– Лета спякотнае, хоць крыху бываюць і дажджы. Але ўсё роўна, вялікая верагоднасць узгарання лясных і тарфяных пажараў. Таму вялікая просьба да нашых жыхароў – вельмі асцярожна абыходзіцца з агнём, не разводзіць вогнішчы ў неўстаноўленых месцах, берагчы сябе, лясы і прыроду. Праводзяцца спецыяльныя рэйды для выяўлення парушэнняў.
Такая пажаранебяспечная сітуацыя ў лясах краіны захаваецца да наступнага тыдня, а ўжо там сіноптыкі абяцаюць зніжэнне тэмператураў і прыход дажджоў.
Беларускае Радыё Рацыя