Анонс праграмы „Мы бачым”: Кацярына Кучук



«Муры», «Купалінка», «Магутны Божа», «Ваярскі марш»…. Усе гэтыя песні нярэдка можна было пачуць падчас беларускіх пратэстаў 2020. Гучаць гэтыя кампазіцыі і цяпер. На акцыях беларусаў у Варшаве разам з удзельнікамі мерапрыемстваў іх спявае «Музычны рух».

«Дарэчы, з’явіўся калектыў выпадкова», – прызнаецца яго актывістка Кацярына Кучук.

Паслухаць можна ў далучаным файле:

Чым цяпер жыве «Музычны рух», як можна далучыцца да калектыву, Кацярына Кучук распавядзе ў праграме «Мы бачым» сёння, у пятніцу, 26-га жніўня, на радыё «Рацыя». Пачатак праграмы – 20:30. Запрашаем!

Беларускае Радыё Рацыя