Па кнізе Святланы Алексіевіч здымуць серыял



Гаворка ідзе пра тэлевізійны серыял па кнізе Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча», пра гэта ў сваіх сацсетках падзяліўся выдавец і расейска-беларускі журналіст Барыс Пастэрнак. З яго слоў, паміж буйнымі стрымінгавымі рэсурсамі за права на экранізацыю твора разгарэлася вялікая бойка. Высокай канкурэнцыі між кампаніямі садзейнічаў поспех міні-серыяла «Чарнобыль», знятага амерыканскай HBO ў 2019 годзе, і адзначага пазней шматлікімі ўзнагародамі. У большай ступені серыял быў заснаваны на кнізе беларускай нобелеўскай лаўрэаткі «Чарнобыльская малітва».

На дадзены момант вядома, што адна з кампаній усё ж падпісала дамову з беларускай пісьменніцай.

«Не магу пакуль разгалошваць падрабязнасці, але дамова падпісана, падрахтоўчы перыяд пачаўся», — напісаў у сваім пасце Барыс Пастэрнак.

Беларускае Радыё Рацыя