Сяргея Ціханоўскага этапавалі ў жодзінскую турму



11 жніўня ў судзе Кастрычніцкага раёну г. Магілёва разглядзелі справу аб «пераводзе ў іншую папраўчую ўстанову» палітвязня Сяргея Ціханоўскага. Суддзя Жанна Пушкіна пастанавіла змяніць палітзняволенаму рэжым утрымання на турэмны.

Сяргей Ціханоўскі

Нагадаем, 14 снежня 2021 года Сяргея Ціханоўскага асудзілі да 18 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У папраўчай калоніі Ціханоўскі знаходзіўся толькі адзін месяц.