Сілавікі затрымалі беларуса які усталяваў бел-чырвона-белы сцяг на Эльбрусе



Затрымалі бізнэсоўца і аматара экстрэмальных відаў спорту — за тое, што браў з сабой у замежныя вандроўкі бела-чырвона-белы сцяг. Мяркуючы па ўсім, гэта адбылося днямі.

Вадзім Слівінскі

Вадзіму Слівінскаму 38 гадоў. Ён дырэктар «Муссорт», якое займаецца перапрацоўкай розных адкідаў — у гэтым бізнэсе ён каля дзесяці гадоў. Бізнэсовец захапляецца рознымі экстрэмальнымі відамі спорту. Займаўся экстрэмальнай яздой па бездарожжы, удзельнічаў у зімніх роварных заездах, хадзіў у горы, гуляе ў пейнтбол.

Фота з сацсетак Вадзіма

Таксама Вадзім любіць падарожнічаць. У замежныя вандроўкі мужчына браў з сабой бела-чырвона-белы сцяг. У відэа сілавікоў ён кажа, што браў яго, калі скараў Эльбрус, а таксама ва Узбекістан і Кіргізію падчас вандровак у горы і фатаграфаваўся з ім. Праўда, гэта цалкам легальна, і ў чым канкрэтна прэтэнзія сілавікоў таямніца. Ці прад’яўленыя мужчыну нейкія абвінавачанні, не паведамляецца.