Рэспубліканская камісія правярае кнігі нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч на наяўнасць экстрэмізму



Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Міністэрстве культуры.

Святлана Алексіевіч

«Ёсць рэспубліканская камісія па экстрэмізме. Туды накіраваныя кнігі Алексіевіч. У Міністэрства культуры паступіў зварот, і мы іх здалі на экстрэмісцкую камісію, паступілі ў адпаведнасці з законам», – кажуць чыноўнікі. У камісію ўваходзяць 20 чалавек. Узначальвае яе дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, а ў мінулым міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Таксама ў камісіі ёсць намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, прадстаўнікі КДБ, ГУБАЗіК, Следчага камітэту і г.д.

Калі кнігі Алексіевіч прызнаюць экстрэмісцкімі, іх могуць канфіскаваць з дзяржаўных бібліятэк.