Супраць выданняў “Флагшток” і “Зеркало” распачалі крымінальную справу
Генпракуратура распачала крымінальную справу супраць выданняў “Флагшток” і “Зеркало”. Крымінальная справа распачатая па факце распаўсюджвання на гэтых інтэрнет-рэсурсах групай неўстаноўленых асоб інфармацыі пра адмаўленне генацыду беларускага народа.
У афіцыйным тэлеграм-канале Генеральнай пракуратуры Беларусі паведамілі, што гэтыя супрацьпраўныя дзеянні кваліфікаваны па ч.1 арт.130-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Для правядзення папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.