Пасажыры рэйса Менск — Варшава правялі ноч на запраўцы пад Баранавічамі
Пасажыры аўтобуснага рэйса Менск — Варшава правялі ноч з 25 на 26 жніўня на запраўцы пад Баранавічамі. Аўтобус, якім іх перавозіла фірма „Інтэркарс Еўропа”, зламаўся неўзабаве пасля выезду, а падменны аўтобус не прыехаў. Пакуль кіроўцы ездзілі ў Баранавічы рамантаваць аўтобус, людзі начавалі на АЗС.
Са шматгадзінным спазненнем аўтобус усё ж прыбыў на граніцу ў пункт пропуску “Брэст”. Там падарожнікаў чакаў яшчэ адзін форс-мажор: афармленне транспарту было спыненае з прычыны аўтамабіля Kia з прадметам, падобным да выбуховага прыстасавання, пад днішчам.