У Гомелі працягваюць вырабляць савецкія цацкі



У Гомелі працягваецца вытворчасць гумавых цацак узору 1970-1980 гадоў. Прывітанне з савецкага мінулага на сайце прадпрыемства „Вясёлка” ААТ „Актамір” (гэта былая „Фабрыка цацак”) выявіў „Флагшток”.

Напрыклад, набор Дзед Мароз і Снягурачка ўпершыню з’явіліся ў 1970-х гадах, а клоўн з катом, які нагадвае Юрыя Куклачова, з’явіўся ў 1980-х гадах. Колькі каштуюць гэтыя цацкі невядома, бо пры спробе загрузіць прайс сайт кампаніі завісае.

Беларускае Радыё Рацыя