Беспарадкі ў Іраку, ёсць забітыя і параненыя
У сутыкненнях у Багдадзе пасля штурму прыхільнікамі шыіцкага святара Муктады ас-Садра ўрадавага кварталу, у ірацкай сталіцы загінулі 15 чалавек, каля 350 атрымалі раненні. У панядзелак вечарам над горадам былі чутныя стрэлы.

Як паведамляе ВВС, уплывовы шыіцкі імам Муктада ас-Садр, адна з самых прыкметных постацяў у палітыцы Ірака з мільёнамі паслядоўнікаў, абвясціў, што сыходзіць з палітыкі. Пасля гэтага сотні яго прыхільнікаў прабіліся ў „Зялёную зону” Багдада, дзе размешчаны замежныя місіі, і ўварваліся ў прэзідэнцкі палац.
Сілавікі прымянілі агнястрэльную зброю і слёзатачывы газ, у горад уведзены рэгулярныя войскі і аб’яўлена каменданцкая гадзіна.
Array