Ганаровых консулаў Беларусі заклікаюць сысці ў адстаўку
Праваабаронцы заклікалі ганаровых консулаў Беларусі ў Швейцарыі і Ліхтэнштэйне сысці ў адстаўку і перастаць прадстаўляць рэжым Лукашэнкі. Пра гэта гаворыцца ў адкрытым лісце 12-ці еўрапейскіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, напісаным па ініцыятыве Libereco.

Праваабаронцы падкрэслілі, што Лукашэнка «нясе адказнасць за тысячы парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і падтрымлівае агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны, якая парушае міжнароднае права і прывяла да гібелі дзясяткаў тысяч чалавек».
Пасля пачатку вайны ва Украіне сышлі ў адстаўку двое з чатырох ганаровых консулаў Беларусі ў Нямеччыне, а таксама консул у Львове. Паводле звестак МЗС, у красавіку ганаровыя консулы Беларусі працавалі ў 63-х краінах.
Array