Польшча і Францыя гатовыя падтрымліваць Украіну столькі, колькі будзе неабходна 



Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон на прэс-канферэнцыі перад сустрэчай з польскім прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім у Парыжы.

Эманюэль Макрон

Прэзідэнт Францыі падкрэсліў аднолькавы падыход Францыі і Польшчы да пытання дапамогі Украіне і падзякаваў Польшчы за прыём украінскіх уцекачоў.

„Я хацеў бы выказаць удзячнасць вашай краіне ў кантэксце гэтай вайны, і асабліва шчодрасці польскага народа, які быў у авангардзе дапамогі ўкраінцам, прымаючы вялікую колькасць грамадзян гэтай краіны. Гэта пачэсны дух салідарнасці.”

Эманюэль Макрон заявіў, што цяпер яго больш за ўсё хвалюе сітуацыя вакол Запарожскай атамнай электрастанцыі.

Array