Пуцін прыедзе ў Калінінград
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін наведае Калінінград 1 верасня, – піша „Коммерсант”.

Па словах Пяскова, тэрмін візіту будзе прымеркаваны да Дня ведаў, але прычын для візіту – больш. 11 верасня ў Калінінградскай вобласці пройдуць выбары губернатара. У траўні Пуцін ухваліў планы цяперашняга губернатара вобласці Антона Аліханава застацца на пасадзе яшчэ на адзін тэрмін. Візіт можа быць у форме падтрымкі кандыдата.
Як заўважае партал polsatnews, прэзідэнт Расеі пазбягае паездак з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Гэта звязана з накладзенымі на яго санкцыямі, але таксама прадыктаванае страхам за яго бяспеку. Пуцін наведвае толькі дружалюбныя Расеі краіны. У чэрвені ён быў у Таджыкістане.
Array