Менчука затрымалі за кнігу ўспамінаў салдата вермахта, набытую ў краме
Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі жыхара Менску Багдана Вераса за кнігу, – пішуць праваабаронцы «Вясны». Сілавікі патлумачылі затрыманне тым, што раней хлопец купіў у адной са сталічных крамаў кнігу ўспамінаў Ганса Кіншэрмана «Крывава-чырвоны снег. Запіскі кулямётчыка вермахта». Фактычна, гэта дзённік салдата, які ваяваў у тым ліку пад Сталінградам.

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў гэтай кнігі няма.