У Менску праходзяць вайсковыя вучэнні, жыхары сталіцы чулі выбухі



Менскія ўлады напярэдадні папярэдзілі пра камандна-штабныя вучэнні тэрытарыяльных войскаў у сталіцы, якія праходзяць 29-30 жніўня.

«Практычныя дзеянні» адбываюцца ў раёне Масюкоўшчыны. Адзначаецца, што гэта другі этап «комплекснай праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны горада Менска». У панядзелак некаторыя мінчукі чулі выбухі і аўтаматныя чэргі. А прэс-служба Мінгарвыканкама папярэджвае, што «на тэрыторыю, прылеглую да раёна правядзення розыгрышу практычных дзеянняў, праход забаронены».

Вучэнні нядаўна анансаваў начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны, намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі палкоўнік Андрэй Маціевіч. Мінская тэрабарона на вучэннях мае адпрацаваць узмацненне аховы «важных аб’ектаў у сталіцы».