Дзясяты дзень ідуць пошукі пенсіянера ў Пінскім раёне
Дзясяты дзень трываюць пошукі пенсіянера ў Пінскім раёне, які накіраваўся ў лясную мясцовасць. У пошукавай аперацыі задзенічаныя як прафесійныя ратавальнікі, так валанцёры і супрацоўнікі лясніцтваў.

Па словах ратавальніка Ігара Кавалёва, у асноўным і губляюцца людзі старэйшага ўзросту:
-Напэўна, часцей за ўсё губляюцца людзі ва ўзросце ад 40 да 60 гадоў. Гэта найбольш актыўныя грамадзяне, якія адчуваюць у сабе сілы і гатовыя хадзіць у грыбы і ягады. Людзі пераацэньваюць свае сілы і магчымасці, у сувязі з гэтым яны ідуць у лес без элементарнай падрыхтоўкі.
Ратавальнікі паведамляюць, што ў цэлым па краіне пасля ўвядзення забароны на наведванне лясоў з-за анамальнай спякоты, колькасць людзей, якія згубіліся, рэзка скарацілася. За апошнія пяць дзён былі праведзеныя толькі адныя пошукі.
Беларускае Радыё Рацыя