Раман Бахарэвіча трапіў у шорт-ліст літаратурнай прэміі «Angelus»
Раман Альгерда Бахарэвіча «Сарока на шыбеніцы» – у шорт-лісце прэстыжнай літаратурнай прэміі «Angelus». У чэрвені журы абрала 14 кніг са 100 у доўгі спіс, там быў і раман Андрэя Адамовіча «Песня пра Цімура». Фінальны кароткі спіс складаецца ўсяго з сямі кніг.

Пераможца будзе абвешчаны 15 кастрычніка ў Вроцлаве.
Раней намінантамі былі беларусы Ігар Бабкоў і Уладзімір Някляеў. А ў 2011-м годзе пераможцай прэміі з кнігай «У вайны не жаночае аблічча» стала Святлана Алексіевіч. Між тым цяпер улады Беларусі правяраюць яе кнігі на прадмет «экстрэмізму».
Беларускае Радыё Рацыя