У Вярхоўнай Радзе выступілі з ініцыятывай прызнаць Беларусь дзяржавай-спонсарам тэрарызму
У Вярхоўнай Радзе Украіны зарэгістравалі праект пастановы аб прызнанні ў свеце Беларусі дзяржавай — спонсарам тэрарызму. Праект пастановы ініцыявалі чацвёра дэпутатаў праўладнай фракцыі «Слуга народу» Сяргей Кузьміных, Ганна Бондар, Яўген Брагар, Аляксандар Аліксійчук, а таксама дэпутат фракцыі «Бацькаўшчына» Іван Крулько.

Пастановай прапануецца зацвердзіць адпаведны зварот украінскіх дэпутатаў да ААН, Еўрапарламента, Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, Парламенцкай асамблеі АБСЕ, NATO, Асамблеі чарнаморскай эканамічнай супрацы, урадаў і парламентаў дзяржаў свету.
У той жа час на афіцыйным сайце ўкраінскага парламента тэксту самога звароту пакуль няма. Раней паведамлялася, што з Беларусі Расея выпусціла па Украіне больш як 700 ракет. Беларусь таксама дазволіла расейскаму войску скарыстаць сваю тэрыторыю і вайсковую інфраструктуру для ваеннага ўварвання ў паўночныя вобласці Украіны.
Фота: sova.news
Array