Украінцы „завабліваюць” расейскія крылатыя ракеты на фальшывыя цэлі



Украінцы „завабліваюць” расейскія крылатыя ракеты на фальшывыя цэлі — драўляныя муляжы комплексаў HIMARS.

Пра гэта піша амерыканскае выданне The Washington Post са спасылкай на высокапастаўленых амерыканскіх і ўкраінскіх афіцыйных асоб. Драўляныя макеты HIMARS праз аб’ектывы расейскіх беспілотнікаў немагчыма адрозніць ад сапраўднай артылерыйскай батарэі. Таму яны перадаюць адпаведныя звесткі караблям з крылатымі ракетамі ў Чорным моры.

Паведамляецца, што за некалькі першых тыдняў па такіх фальшывых цэлях расейскія войскі выпусцілі не менш за 10 крылатых ракет „Калібр”. Магчыма, менавіта іх Мінабароны Расеі запісала ў свае „перамогі”, пра якія паведамляла на брыфінгах. 17 жніўня міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заяўляў, што ўсе ракетныя комплексы HIMARS цэлыя, не зважаючы на паведамленні расейцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Array