У Беларусі палітвязнямі прызнаныя яшчэ тры чалавекі
У Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі яшчэ тры чалавекі, паведамляюць праваабаронцы. Гэта — Аляксей Іванчыкаў, Андрэй Андрэеў і Аляксандр Комар.

Іванчыкаў асуджаны за антываенныя выказванні, за „спробу ўцячы пры затрыманні, за выказванне крытыкі ў дачыненні да сябраў выбарчай камісіі падчас рэферэндуму” і за „гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў”. Яму прысудзілі 2,5 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.
Андрэеў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі „за пагрозу гвалтам у дачыненні да вайскоўца падчас антываеннага мітынгу”. За тое ж на 3 гады калоніі асуджаны Комар (а таксама за рэгістрацыю ў тэлеграм-боце „План Перамога”).
Па стане на 30 жніўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1309 чалавек.