Дзень пісьменства ў Лідзе
2-га верасня ў Палацы культуры горада Ліды адбудзецца літаратурны вечар-сустрэча „Да вытокаў беларускага пісьменства”. Мерапрыемства прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гледачы змогуць здзейсніць падарожжа да любімых твораў класікаў і пазнаёміцца з творчасцю лідзян, натхнёных знакамітымі паэтамі.

Пра гэта паведамляе свежы нумар электроннага выдання “Наша слова. рdf”.
Не абышло ўвагай выданне і 100-гадовыя ўгодкі пісьменніка Уладзіміра Шыціка і 100-гадовы юбілей драматурга Алеся Махнача.
У Лідзе адбылася прэзентацыя мурала “Каханне”. У аснове сюжэту лідскага мурала – рамантычная гісторыя кахання дзяўчыны, сімвалізуючай прыродны пачатак, і хлопца, які ўвасабляе гарадскую культуру. Угары над парай размясцілася сіняе паўкола – небасхіл, на якім замест сузор’яў намаляваны фрагмент карты Ліды.
Гарманічна ўпісаліся ў мерапрыемства творы, выкананыя музычна-эстрадным калектывам „Талісман” Палаца культуры горада Ліды, і замалёўка „Пераўвасабленне” ад выкладчыкаў Лідскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў. Прысутныя на прэзентацыі выказалі агульную ўпэўненасць, што мурал „Каханне” будзе доўга цешыць лідзян і гасцей горада.
Пра прэзентацыю мурала “Каханне” таксама напісала “Наша слова”, а таксама шэраг іншых цікавых матэрыялаў.
Пазнаёміцца з матэрыяламі выдання можна ТУТ.
Беларускае Радыё Рацыя