Міхаіл Мудрык пераходзіць з данецкага „Шахцёра” ў лонданскі „Арсенал”
21-гадовы крайні паўабаронца данецкага „Шахцёра” Міхаіл Мудрык узгодніў кантракт з лонданскім „Арсеналам”, — паведамляе спартовы журналіст Нікола Скіра ў сваіх сацыяльных сетках.

Па інфармацыі крыніцы, пагадненне футбаліста з англійскім клубам будзе разлічана да лета 2027 года. Сума трансферу, паводле папярэдніх звестак, складзе 30 млн еўра.
„Слуцк” растаўся з Аляксандрам Бразевічам
Аляксандр Бразевіч пакінуў СФК „Слуцк”, кантракт з галоўным трэнерам скасаваны па дамове бакоў, — паведамляе афіцыйны сайт клуба. Бразевіч займаў пасаду з кастрычніка 2020 года, пад яго кіраўніцтвам „Слуцк” у тым жа годзе захаваў прапіску ў вышэйшай лізе, а ў 2021 годзе каманда заняла 9-е месца. Выконваць абавязкі галоўнага трэнера будзе Аляксандр Гурыновіч, – гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Ілля Івашка адолеў Сэма Куэры і выйшаў у 1/32 фіналу US Open
Беларус Ілля Івашка прабіўся ў 1/32 фіналу US Open, у чатырох сэтах першага круга разабраўшыся з прадстаўніком ЗША Сэмам Куэры — 4:6, 6:4, 7:6 (10:8), 6:3. У другім крузе спаборніцтваў Івашка сустрэнецца з 10-й ракеткай свету Хубертам Хуркачам з Польшчы.
42-гадовая амерыканская тэнісістка Венус Уільямс пацярпела паразу на старце адкрытага чэмпіянату ЗША. У першым крузе спаборніцтваў былая першая ракетка свету саступіла бельгійцы „Алісан ван Эйтванк” з лікам 1:6, 6:7 (5:7).
Гульцы „Манчэстэр Юнайтэд” хочуць, каб Крыштыяну Раналду пакінуў каманду
Гульцы манкуніянскага клуба былі радыя навінам аб жаданні партугальца сысці з клуба. Па версіі крыніцы, футбалісты „МЮ” лічаць, што партугалец занадта ганарысты і ў яго занадта завышаныя патрабаванні да іншых гульцоў. Былы партнёр Крыштыяну па „Ювентусе” заявіў, што аднойчы форвард ударыў свайго таварыша па камандзе Федэрыка К’езу.
Беларускае Радыё Рацыя