ЕЗ прыпыніць пагадненне аб спрошчаным візавым рэжыме з Расеяй



Кіраўнікі МЗС краін ЕЗ не ўзгаднілі забарону на выдачу віз расейцам, але Еўразвяз прыпыніць дзеянне пагаднення аб спрошчаным візавым рэжыме. Пра гэта па выніках нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў у Празе заявіў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта, паведамляе Reuters.

Пагадненне аб спрошчаным візавым рэжыме было заключана ў 2007 годзе. Яно дазваляла грамадзянам Расеі атрымліваць візы прасцей і хутчэй, а таксама зніжала візавы збор да 35 еўра.

Паводле слоў Сіярта, супраць забароны на выдачу віз расейцам выступіла Венгрыя і яшчэ некалькі краін.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль патлумачыў рашэнне прыпыніць дзеянне дамовы аб спрошчаным візавым рэжыме паміж ЕЗ і Расеяй. Па яго словах, апошнім часам фіксуецца „значнае павелічэнне перасячэння мяжы” з РФ у суседнія дзяржавы, што становіцца „пагрозай бяспецы”.

Еўракамісія падрыхтуе рэкамендацыі аб тым, што рабіць з ужо выдадзенымі расіянам візамі.

Array