У верасні пройдзе першы хакатон праектаў для культуры Беларусі „Культурны код”



З 9 па 11 верасня пройдзе першы хакатон праектаў для культуры Беларусі „Культурны код”.

Яго арганізатармі выступаюць Беларуская Рада культуры і Imaguru Startup HUB Vilnius.  Хакатон будзе адкрыты для ўдзельнікаў з любой кропкі свету. Класічны афлайн-марафон у прасторы Imaguru Startup HUB Vilnius на 48 гадзін будзе спалучаны з анлайн-падключэннем камандаў.  

Заяўкі на хакатон digital-рашэнняў для беларускай культуры „Культурны код” можна падаваць ужо цяпер.