Супрацоўнік ДАІ забіў 37-гадовага слонімца



Ілья Машыцкі

Увесь Слонім гудзе ад размоў пра смерць 37-гадовага слонімца Ільі Машыцкага ў якога засталіся дзве непаўнагадовыя дачкі.

А здарэнне адбылося на днях каля крамы “Алмі” на праспекце Незалежнасці ў Слоніме. Увесь факт здарэння зафіксавала відэакамера. На камеры бачна было, як Ілья падыйшоў да аўтамабіля, які знаходзіўся каля крамы, і нешта запытаў. З машыны выскачыў чалавек і стукнуў Ілью ў твар. Мужчына ўпаў. Хуткая медыцынская дапамога яго выратаваць не змагла, праз пару гадзін слонімец памёр.

У забойстве падазраецца супрацоўнік Слонімскага ДАІ, якога спачатку затрымалі, а потым выпусцілі пад распіску аб нявыяздзе. Слонімскі РАУС імкнецца скрыць факт забойства. Тым больш, што інспектар ДАІ ў мінулым здаў “сваё майстэрства на крапавы бярэт” і прымяніў свае веды не па прызначэнні. Зафіксаваны момант на відэа цяпер імкнуцца схаваць. Але больш падрабязна, хочацца ў гэта верыць, разбяруцца следчыя органы.

Беларускае Радыё Рацыя