Палітвязні Аляксандраў і Злобіна ажаніліся ў СІЗА
Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся за кратамі. Заключэнне шлюбу адбылося ў менскім СІЗА № 1. Медыяменеджар і яго дзяўчына былі затрыманыя ў студзені 2021 года.

Спачатку ім было выстаўлена абвінавачанне ў „дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак” — за аплату штрафаў удзельнікам масавых пратэстаў. Пазней выставілі абвінавачванне ў „здрадзе дзяржаве”.
Аляксандраў і Злобіна з’яўляюцца фігурантамі „справы БелаПАН”, разгляд якой у судзе быў прыпынены ў канцы чэрвеня, а неўзабаве можа аднавіцца. Па стане на 1 верасня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1308 чалавек.