Саранчукоў: Справа над Кастусёвым — надуманая
Судовы працэс у справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» адбываецца ў Менскім абласным судзе. Адным з такіх «змоўшчыкаў» назвалі Рыгора Кастусёва, кіраўніка Партыі БНФ.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў так каментуе гэты працэс:
– З’яўвілася інфармацыя, што прысуд будзе вынесены 5 верасня. Абсалютна відавочна, што ўся гэтая справа надуманая. Ведаючы Рыгора Кастусёва асабіста, абсалютна перакананы, што ўсе яго дзеянні ляжалі ў прававым полі. Ні пра якую змову, ці сілавы захоп улады імкнення ў яго не было. Тое сама тычыцца і партыі, якую ён узначальвае, партыі БНФ, усе нашыя дзеянні ляжаць у прававым полі, не парушаючы дзеючае заканадаўства.
Па словах Вадзіма Саранчукова, сённяшнія змены ў Законах аб партыях – гэта імітыцыя палітычна жыцця:
– У Беларусі няма нармальнай партыйнай сістэмы. Партыі не ўдзельнічаюць наўпрост у палітычным жыцці. Увогуле для мяне ідэалам была б парламенцкая рэспубліка, з прапарцыйнымі выбарамі, дзе партыі праходзяць у парламент і маюць магчымасць рэалізоўваць свае планы і праграмы. На сённяшні дзень і партыйная сістэма, і ўвогуле партыйнае будаўніцтва – усе гэтыя новыя законы аб партыях – гэта імітацыя палітычнага жыцця.
Вадзім Саранчукоў таксама трапіў пад пераслед беларускіх уладаў і быў вымушаны пераехаць у Літоўскую Рэспубліку, дзе працягвае займацца грамадскай і палітычнай дзейнасцю.
Беларускае Радыё Рацыя
Array